Адзіны дзень бяспекі
8 (0212) 68-40-37
info@vitebskgiprozem.by
г.Витебск
ул.Правды, 32
Facebook Версия для слабовидящих

26 верасня 2024 года ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Яго мэта - навучанне насельніцтва дзеянням пры пажары, няштатных сітуацыях і аказанні першай дапамогі пацярпелым.

За 8 месяцаў 2024 года ў Віцебскай вобласці на аб'ектах прадпрыемстваў і арганізацый адбылося 30 пажараў, у выніку якіх былі траўміраваны тры чалавекі, на шчасце ніхто не загінуў.

Штодня кожны чалавек наведвае грамадскія месцы: гандлёвыя цэнтры, паліклінікі, школы, кінатэатры і клубы, дзе могуць спатрэбіцца навыкі эвакуацыі з будынкаў, уменне чытаць план эвакуацыі і рухацца па ўказальных знаках, у тым ліку мець уяўленне аб правілах паводзін у натоўпе. У гэты дзень у Віцебскай вобласці пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Адзінага дня бяспекі.

Ва УП "Праектны інстытут Віцебскегіпразем" рэгулярна праводзяцца інструктажы і тэарэтычныя заняткі па супрацьпажарнай бяспецы, супрацоўнікамі адпрацоўваюцца навыкі практычнага прымянення сродкаў першаснага пажаратушэння. На тэматычных стэндах размешчана наглядна-выяўленчая прадукцыя.

SafetyDay

20240920 105747

IMG 9b3c1ba4a8ffc2f878abd71c3226ee97 V

IMG 96d5e235aa54729d6494ba0223ae3c48 V