Ідэалагічная работа
8 (0212) 68-40-37
info@vitebskgiprozem.by
г.Витебск
ул.Правды, 32
Facebook Версия для слабовидящих

Ідэалагічная работа

PhotoDenNezavisimosti 2023Пытанні ідэалагічнай работы на прадпрыемстве курыруе першы намеснік дырэктара - галоўны інжынер Мірановіч Уладзімір Віктаравіч.

Ідэалагічная работа ў працоўным калектыве плануецца і арганізуецца ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі дакументамі Рэспублікі Беларусь і сістэмай ідэалагічнай работы ў Кастрычніцкім раёне г. Віцебска. Асноўныя намаганні накіраваны на стварэнне ў калектыве атмасферы ўзаемаразумення і ўзаемапавагі, павышэнне якасці паслуг насельніцтву, забеспячэнне ўкаранення інавацый.

У мэтах усебаковага выхавання моладзі прадпрыемства, садзейнічання яе духоўнаму, маральнаму і фізічнаму развіццю, стварэння ўмоў для яе актыўнага ўдзелу ў сацыяльна-эканамічным жыцці прадпрыемства, у працоўным калектыве праводзіцца культурна-масавая і аздараўленчая работа. Далучаючы работнікаў да здаровага ладу жыцця, штогод спартыўная каманда прымае ўдзел у спартакіядзе РУП "Праектны інстытут Белгіпразем", рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў арганізацый Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

SportokiadaАдміністрацыя і прафсаюзны камітэт прымаюць актыўны ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 9 Мая, Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа і г.д.

Асаблівая ўвага на прадпрыемстве ўдзяляецца маладзёжнай палітыцы з мэтай замацавання маладых кадраў. Гэта арганізацыя настаўніцтва (устанаўліваецца для новага работніка тэрмінам на 3 месяцы), як адзін з метадаў навучання вопытнымі супрацоўнікамі маладых спецыялістаў, устанаўленне максімальных даплат і надбавак, аказанне матэрыяльнай дапамогі. У перыяд адаптацыі маладым спецыялістам зніжаюцца нормы выпрацоўкі. Рэгулярна праводзяцца тэхнічныя вучобы і дні якасці; на агульным сходзе праводзіцца пасвячэнне ў прафесію маладых спецыялістаў. Для забеспячэння маладых спецыялістаў жыллём, арандуюцца пакоі ў інтэрнаце. Работнікам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзяляецца матэрыяльная дапамога на будаўніцтва або набыццё жылля.

Актыўна вядзецца работа па арганізацыі ведамаснай і індывідуальнай падпіскі на сродкі масавай інфармацыі.

Па меры паступлення інфармацыі, пытанні па ідэалагічнай рабоце разглядаюцца на планёрках. Інфармаванне супрацоўнікаў праводзіцца па ўнутранай сетцы, найболей значныя падзеі асвятляюцца на агульных зборах. 

Інфармацыя па ідэалагічнай рабоце размешчана на стэндах "Інфармацыя", "Першавая прафсаюзная арганізацыя УП "Праектны інстытут Віцебскегіпразем", "БРСМ".