24 лютага 2023 года адбылося падвядзенне вынікаў сходу работнікаў прадпрыемства УП "Праектны інстытут Віцебскгіпразем" за 2022 год, прымеркаванае да прафесійнага свята - дня работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы Рэспублікі Беларусь.
На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці:
- Петрусенка Ігар Канстанцінавіч - намеснік генеральнага дырэктара РУП "Праектны інстытут Белгіпразем";
- Гайдукова Алена Мікалаеўна - прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь;
- Лявянкоў Ігар Іванавіч - Начальнік упраўлення землеўпарадкавання Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
- Крыўко Алена Андрэеўна - загадчыца аддзела арганізацыйнай работы Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання;
- Лугаўцоў Віктар Міхайлавіч - намеснік старшыні Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.
З дакладам выступіў першы намеснік дырэктара-галоўны інжынер прадпрыемства Мірановіч Уладзімір Віктаравіч. Былі падведзены вынікі працы прадпрыемства ў 2022 годзе.
Аб працы прафсаюзнага камітэта ў 2022 годзе з дакладам выступіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Кузняцова Наталля Яўгенаўна.
Пасля падвядзення вынікаў адбылася ўрачыстая частка мерапрыемства. Ганаровымі граматамі і падзякамі Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Праектны інстытут Белгіпразем" і даччынага унітарнага прадпрыемства "Праектны інстытут Віцебскегіпразем" былі ўзнагароджаны работнікі, якія дасягнулі найбольшых прафесійных поспехаў па выніках 2022 года.