Геапартал ЗІС РБ
УП "Праектны інстытут Віцебскегіпразем" ажыццяўляе работы са спецыялізаванымі геаінфармацыйнымі сістэмамі.
Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь уведзены ў дзеянне Геапартал зямельна-інфармацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь (далей Геапартал ЗІС) – поўнафункцыянальная геаінфармацыйная сістэма, прызначаная для аўтаматызацыі захоўвання, апрацоўкі і прадастаўлення прасторавай інфармацыі ўсім зацікаўленым асобам для падтрымкі прыняцця рашэнняў па арганізацыі эфектыўнай работы ў галіне дзяржаўнага кіравання, землеўпарадкавання, геадэзіі, картаграфіі, зямельнага, ляснога кадастра і кадастра нерухомасці, абслугоўвання трубаправодаў, здабычы і транспарціроўкі нафты і газу.
Геапартал ЗІС уключае:
- актуальныя фотавыявы мясцовасці высокага дазволу;
- звесткі аб межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак;
- звесткі аб межах і праваўладальніках зямельных участкаў;
- актуальны стан відаў зямель з улікам прынятых мясцовымі выканкамамі рашэнняў;
- звесткі аб абмежаваннях (абцяжарання) зямельных участкаў.
Геапартал ЗІС забяспечвае:
- прадастаўленне доступу да актуальных прасторавых даных усім зацікаўленым асобам у адпаведнасці з правамі доступу;
- мабільны доступ да прасторавых дадзеных;
- рэдагаванне інфармацыі ў рэжыме рэальнага часу;
- вядзенне розных маніторынгаў у рэжыме рэальнага часу;
- размяшчэнне інфармацыі зацікаўленых арганізацый у выглядзе картаграфічных сэрвісаў.
Геапрасторавых дадзеных рэгулярна абнаўляюцца і даступныя 24 гадзіны ў суткі 7 дзён у тыдзень.