1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны Дзень пажылых людзей. Напярэдадні гэтага свята 29 верасня прафкамам сумесна з адміністрацыяй была арганізавана святочная праграма для ветэранаў прафсаюзнага руху, ветэранаў працы прадпрыемства. З прывітальным словам выступіў дырэктар Ісачэнка І.В., які расказаў аб дасягненнях прадпрыемства на сённяшні дзень.
Святочную праграму працягнулі навучэнцы ДУА «Гімназія №3 г.Віцебска імя А.С. Пушкіна». Рабяты выступілі з яркімі нумарамі і падарылі мора ўсмешак і добры настрой. Пасля канцэрта для ветэранаў адбыўся салодкі стол, дзе яны змаглі паразмаўляць, узгадаць сваю працоўную дзейнасць.