1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны Дзень пажылых людзей. Адзначаецца ён у кастрычніку таму, што восень, як пара года, атаясамліваецца з восенню жыцця. У залатую восеньскую пару мы ўшаноўваем тых, хто ўсе свае веды, каханне і клопат аддаў маладому пакаленню. Нездарма другая назва гэтага дня - дзень дабра і павагі. Напярэдадні гэтага свята 30 верасня прафкамам сумесна з адміністрацыяй была арганізавана святочная праграма для ветэранаў прафсаюзнага руху, ветэранаў працы прадпрыемства. З прывітальным словам выступіў дырэктар Данілаў В.М., які расказаў аб дасягненнях прадпрыемства на сённяшні дзень.Святочную праграму працягнулі навучэнцы ДУА «Гімназія №3 г.Віцебска імя А.С. Пушкіна». Рабяты выступілі з яркімі нумарамі і падарылі мора ўсмешак і добры настрой.Пасля канцэрта для ветэранаў адбыўся салодкі стол, дзе яны змаглі паразмаўляць, узгадаць сваю працоўную дзейнасць.